07.09.2024 - Дзень беларускага пісьменства
Традыцыйна ўжо каторы год у нашай краіне ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, якое сімвалізуе адзінства друкаванага слова і гісторыі Беларусі. Навучэнцы нашай школы таксама далучыліся да гэтага свята.
7 верасня з гэтай нагоды для вучняў 6-7 класаў была праведзена гульня-віктарына "Дзівосны скарб беларусаў". У час дадзенага мерапрыемства вучні пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення свята, з асаблівасцямі яго правядзення ў розныя гады. Дзеці ў гульнёвай форме змаглі адказаць на пытанні пра выдатных дзеячаў беларускай культуры і мовы, паказалі свае веды ў гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі.
Для вучняў 8-11 класаў быў праведзены вечар “Пісьменства… Дакрануцца да мінулага”, падчас якога дзеці даведаліся шмат новага пра славутых асоб Беларусі і іх ролю ў развіцці культуры Беларусі, паглядзелі фільм “500 гадоў гісторыя беларускага кнігадрукавання”, здзейснілі віртуальнае падарожжа па г. Івацэвічы, дзе праходзіў XXXI Дзень беларускай пісьменнасці, паслухалі відэазапіс пераможцы Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Дадзеныя мерапрыемствы пашыраюць пазнавальныя інтарэсы вучняў, актывізуюць іх інтэлектуальныя магчымасці, садзейнічаюць выхаванню павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.