Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

23 февраля 2024
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

     З мэтай фарміравання пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

     У межах тыдня роднай мовы адбылося шэраг мерапрыемстваў. Прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, падчас якой вучні размаўлялі на перапынку на беларускай мове. Падлеткі звярнулі ўвагу на каларыт роднай мовы, на непаўторнасць  яе. Дзеці гаварылі пра сям’ю, школьныя дні, наступаючыя святы.

     Вучні прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “Пра мір і Радзіму на матчынай мове”, “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”, конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Намалюем прачытанае”, якія садзейнічалі развіццю кемлівасці,творчай  фантазіі. Таксама з вялікай цівасцю вучні глядзелі беларускамоўныя  спектаклі, слухалі музычныя кампазіцыі.

     Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Паўтараем, на роднай мове размаўляем", лінгвістычным падарожжы “Знаўцы роднай мовы”, літаратурная хвіліне “Імгненняў паэтычных хараство”, віктарыне “Загадкі роднай мовы” . Падлеткі выконвалі розныя заданні, разгадвалі загадкі, гулялі ў перакладчыкаў, чыталі паэтычныя радкі, вандравалі па розных старонках гісторыі, культуры і мовы Беларусі. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага пра сваю краіну.

     Свята роднай мовы завяршылася  прэзентацыяй віншавальных паштовак “Віншуем разам”.

     Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе быў змястоўным, насычаным, рознапланавым. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры.