Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2024
Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.
                                   У. Дубоўка

     Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы .

     Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

     Настаўнікі і вучні старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Ваўкавыска” прынялі ўдзел у  Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечанаму Міжнароднаму дню роднай мовы і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.