"Ёсць дзіва, адвечнае дзіва - маёй Беларусі зямля"

06 апреля 2026

Ёсць дзіва, адвечнае дзіва,

Яго спасцігаю змаля,

Бо гэтае дзіва – Радзіма,

Маёй Беларусі зямля.

Мікола Чарняўскі

Менавіта з гэтых радкоў пачалося віртуальнае падарожжа вучняў 9-11 класаў  па роднай краіне. Яны гарталі мультымедыйныя старонкі, любаваліся  фотаздымкамі самых прыгожых мясцін Беларусі, слухалі фрагменты песень пра Радзіму і ,канешне, чыталі вершы на роднай мове, якія краналі да слёз. Але хутка зразумелі: самае вялікае дзіва — не толькі ў краявідах. Яно — у тых, хто жыве побач, хто працуе на карысць Радзімы.

Асабліва пяшчотна ў Год беларускай жанчыны гучалі словы вучняў пра маці. Пра тых, хто выхоўвае ў дзіцячых сэрцах дабрыню, вучыць праўдзе. Вучні расказвалі пра сваіх бацькоў, пра тое, чым ганарыцца іх сям'я: дасягненнямі, любоўю, адзінствам. А яшчэ разважалі ўслых, дзяліліся тым, якое дзіва Беларусі ўражвае іх найбольш. А гэта і замкі, і прыроднае багацце, і сямейнае цяпло, і родная мова, і мірнае неба, і памяць…

Усё гэта трэба берагчы. І  красавік нагадвае пра гэта невыпадкова, бо менавіта ў гэтым месяцы мы адзначаем Дзень Зямлі. Гэта час спыніцца і пачуць той самы водар роднай зямлі.

 Завяршылі падарожжа ціхім абяцаннем: па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму.

А. Ставер пісаў:

Шануйце дзіва на  планеце –

Святую нашу Беларусь.

 І гэтае дзіва - у руках кожнага з нас. Беражыце яго!

Валерыя Вечар,вучаніца 9 "А" класа