Урок в музее на тему: Уладзімір Караткевіча “Беларуская песня”. С учащимися 8 “А” класса
Незабыўнае падарожжа па роднай Беларусі адбылося 9 кастрычніка ў ваенна-гістарычным музеі імя П.І.Баграціёна. Яно аб’яднала вучняў 8 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г.Ваўкавыска”.
Асабліва крануў сэрцы дзяцей верш Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”. Вучні звярнулі ўвагу на тое, як цікава і змястоўна акрэсліваюцца ў творы межы роднай зямлі ў геаграфічных і духоўных каардынатах. Пераканаліся, што Беларусь мае сваю адметную прыгажосць. Яна непаўторная! Трэба быць удзячнымі лёсу за шчасце жыць на роднай зямлі!
Вобраз Радзімы апеты ў самых розных праявах, карцінах, малюнках, бо Уладзіміру Караткевічу ўласціва моцнае пачуццё гонару за Беларусь і яе народ.
Беларусь…Айчына…Бацькаўшчына…Краіна…Радзіма вольная і гаротная, любая і няшчасная, старажытная, няскораная, шчаслівая і шматпакутная…Пра ўсё гэта нельга не гаварыць.
Навучыць любові да зямлі бацькоў – што можа быць больш пачэсным для настаўніка?!