Урок у музеі беларуская літаратура па тэме “ Васіль Быкаў.” Незагойная рана”
22 ноября 2024
Для вучняў 7 “ Г” класа 22 лістапада ў ваенна- гістарычным музеі імя П.І.Баграціёна быў праведзены ўрок беларускай літаратуры па тэме “ Васіль Быкаў.” Незагойная рана”. Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў. В.Зуёнак “ З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” Дзеці абмеркавалі ролю бытавых дэталей у апавяданні В.Быкава , успамінаў герояў твора, ролю эпізадычных вобразаў у раскрыцці душэўнага стану галоўнай гераіні апавядання і ідэі твора. Акрамя гэтага вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй “ Ваўкавыск у гады Вялікай Айчыннай вайны”.