Урок у музеі. Мастацкая сімволіка аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”

16 ноября 2024
Урок у музеі. Мастацкая сімволіка аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”

14 лістапада 2024 года для вучняў  11“В” класа ўрок беларускай літаратуры па тэме “Мастацкая сімволіка аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” быў праведзены ў ваенна-гістарычным музеі імя П.І. Баграціёна. Падлеткі даведаліся пра некаторыя ваенныя факты з жыцця Васіля Быкава, паслухалі інфармацыю пра Ваўкавыск у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, асабліва пра дзейнасць падпольнай дзіцячай арганізацыі “Піянерскі тайнік” у вёсцы Карпаўцы.

Урок у музеі атрымаўся цікавым і пазнавальным. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваімі продкамі, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба.