Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень трэцi

19 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень трэцi

Не менш змястоўным быў і трэці дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе творчых работ “Па старонках мастацкіх твораў”.

Вучні 5 класа з задавальненнем паглядзелі мультфільм на беларускай мове, прынялі ўдзел у турніры-віктарыне “Таямніцы роднай мовы”. Падлеткі здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет беларускай мовы, адкрылі для сябе новыя грані роднага слова, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

Чарговы дзень аб’яднаў творчасць, веды і любоў да роднага слова.