Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень шосты

23 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень шосты

Беларуская мова – душа нашага народа. Гэта тое, што яднае нас і робіць унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.

Сёння, 21 лютага, мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы! Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай мовы, пра яе культурную значнасць.

У шосты школьны дзень навучэнцы сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Скарбы роднай мовы”, моўна-літаратурнага батлу “Думкі на хаду.” Удзельнікі мерапрыемстваў чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, называлі прымаўкі і прыказкі, слухалі беларускія песні, даведаліся шмат новага з гісторыі  і культуры нашай краіны.

 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пакінуў пасля сябе глыбокі след у кожным сэрцы. Ён стаў тым зернем, якое прарасце ў непахісную любоў і павагу да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры і мастацтва.