Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень пяты

21 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень пяты

Пяты дзень  тыдня беларускай мовы і літаратуры дадаў новых фарбаў.

Трэцякласнікі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Знаўцы беларускай мовы”, здзейснілі захапляльнае падарожжа ў дзівосны  свет роднай мовы, дзе кожны змог паказаць свае веды і даведацца нешта новае.

Вучні 5-ых класаў далучыліся да роднага слова падчас інтэлектуальнага турніру “Сяброўка – Родная мова”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята мовы,  з вялікім задавальненнем чыталі вершы, называлі любімыя словы на беларускай мове, малявалі іх.

Перад вучнямі 9-ых класаў адкрыўся дзівосны свет мастацтва Васіля Шаранговіча, чые графічныя вобразы ажывілі старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, надалі ёй новае гучанне.

Вучні і настаўнікі школы, аб’яднаныя любоўю да роднага слова, годна прадставілі сябе на Гродзенскім абласным дыктанце, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы.

Тыдзень беларускай мовы – сапраўднае свята беларускага  слова, якое аб’яднала вучняў і настаўнікаў.