Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень чацвёрты

21 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень чацвёрты

Працягваецца Тыдзень роднай мовы.

Чэлендж “Далучы сваё сэрца” аб’яднаў дарослых і дзяцей. Настаўнікі і навучэнцы падзяліліся  сваімі шчырымі і цёплымі пажаданнямі нашай роднай беларускай мове.

Выстава “Ад паэзіі сэрца да прозы жыцця”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння  Івана Мележа і Івана Шамякіна, адкрыла непаўторны свет іх твораў, дзе кожны радок прасякнуты любоўю да роднай зямлі.

Музычная гасцёўня “Сучасныя песні на беларускай мове” напоўніла дзень шчырымі эмоцыямі, меладычнымі гукамі і непаўторнай атмасферай.

На працягу тыдня працуе фотазона “Радзіма ў маім сэрцы”, экспазіцыя “Вышытая памяць роду”.

     Свята працягваецца.