Урок у музеі па тэме “В. Быкаў "Незагойная рана" для вучняў 7 "Е" класа

11 ноября 2024
Урок у музеі па тэме “В. Быкаў

5 лістапада для вучняў 7 "Е" класа ўрок беларускай літаратуры па тэме “В. Быкаў "Незагойная рана" быў праведзены ў ваенна-гістарычным музеі ім. П. І. Баграціёна і прайшоў, канешне, у нестандартнай форме. Спачатку настаўніца ў традыцыйнай форме пачала ўрок: мы ўспомнілі творы Васіля Быкава, якія ўжо праходзілі; пагаварылі пра характар творчасці пісьменніка; аб тым, што Быкаў быў непасрэдным удзельнікам ваенных падзей, пра якія потым пісаў. Затым супрацоўнікі музея пазнаёмілі нас, вучняў, з вельмі цікавай інфармацыяй пра Ваўкавыск у гады акупацыі. Дзеці з задавальненнем слухалі экскурсавода, задавалі шмат пытанняў, падрабязней даведаліся пра канцэнтрацыйны лагер для палонных чырвонаармейцаў Шталаг 316, які дзейнічаў на тэрыторыі нашага горада.

Для вучняў урок у музеі стаў пазнавальным, нашчадкі павінны ведаць праўду аб тым, якой цаной далася Вялікая Перамога.