Открытие недели белорусского языка и литературы

16 лютага 2026 года адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні актыўна далучыліся да святкавання.
Для навучэнцаў 5-ых класаў быў праведзены квіз “Скарбы роднай мовы”. Асаблівую цікавасць выклікалі заданні, якія патрабавалі не толькі тэарэтычных ведаў, але кемлівасці, дапытлівасці, умення працаваць у камандзе.
Вучні 9-ых класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі прэзентацыі “А на стале тым – рай ды годзе”, якая была прысвечана традыцыйнай беларускай кухні і яе адлюстраванню ў творах мастацкай літаратуры. Госці мерапрыемства не толькі даведаліся рэцэпт прыгатавання многіх страў, але і змаглі паспытаць на смак печаныя яблыкі, клёцкі, дранікі, мёд.
Нікога не пакінула абыякавымі інфармацыя “Беларуская жанчына – гонар, сіла і душа народа”, прысвечаная славутым жанчынам Беларусі.