Гульня-віктарына “Дзівосны скарб беларусаў”

07 сентября 2026
Гульня-віктарына “Дзівосны скарб беларусаў”

Традыцыйна ўжо каторы год у нашай краіне ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, якое сімвалізуе адзінства друкаванага слова і гісторыі Беларусі. З гэтай нагоды для вучняў 5-6 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня-віктарына “Дзівосны скарб беларусаў”. Падчас мерапрыемства  дзеці ўспомнілі творы беларускіх пісьменнікаў, праверылі веданне беларускай лексікі, прыказак, загадак, даведаліся шмат новага пра славутых асоб Беларусі і іх ролю для развіцця нацыянальнага пісьменства, з вялікім задавальненнем паслухалі відэазапіс пераможцы Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Вучні праявілі высокую актыўнасць, эрудыцыю і сапраўдны камандны дух. Усе ўдзельнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі і новыя веды. Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што беларуская спадчына — гэта сапраўдны каштоўны скарб, які неабходна берагчы і паважаць.