Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень другi

19 февраля 2026
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Дзень другi

17 лютага навучэнцы 6-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні 6 класа прынялі ўдзел ў квэст-гульні “З родным словам па жыцці” і літаратурным конкурсе “Мой любімы паэтычны твор”. Дзеці чыталі свае любімыя вершаваныя радкі,  выконвалі заданні на аснове раздзелаў беларускай мовы і літаратуры, імкнуліся паказаць свае высокія веды.

Вучні 7 класа з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве   “Інтэрнэт супраць вучняў”. Адгадваючы загадкі штучнага інтэлекту, нашы вучні даказалі, сапраўдная сіла – у чалавечым розуме.

Дзень прайшоў плённа і ярка, стаў яшчэ адным крокам  да ўсведамлення каштоўнасці роднага слова.