Беларуская мова —мелодыя сэрца

23 февраля 2026
Беларуская мова —мелодыя сэрца

21 лютага – не проста дзень у календары. Для вучняў 9 “А” класа ён стаў сапраўдным святам сэнсу і натхнення. У гэты дзень для вучняў усіх 9 класаў мы правялі моўна-літаратурны батл “Думкі на хаду”, прысвечаны самаму каштоўнаму скарбу – нашай роднай мове.

Атмасфера была па-сапраўднаму спаборніцкай і творчай. Вучні імкнуліся не толькі праверыць веды, а адчуць глыбіню і хараство беларускага слова.

 Галоўным у гэтай гульні былі не лічбы, не прызавыя месцы. Для нас, дзевяцікласнікаў, гэты дзень стаў асаблівым. Мы зразумелі: мова жыве ў сэрцы. Яна гучыць у кожным усплёску эмоцый, у кожным шчырым слове. Трэба рабіць свой выбар асэнсавана і ад усяго сэрца.

    Пройдзе ўсё ў жыцці, але ты са мной будзеш,

    Мая родная  мова, ганаруся табой! Вечар Валерыя